Завяршыўся прадметны тыдзень беларускай мовы і літаратуры
20.02.2026Вось і завяршыўся прадметны тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе. Алена Аляксееўна Кузьмянкова падвяла вынікі і ўручыла граматы і прызы вучням, якія актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах і конкурсах. Вялікі дзякуй Алене Аляксееўне і нашым школьнікам за вельмі яркі і насычаны тыдзень!
А сёння наша краіна адзначае Міжнародны дзень роднай мовы, віншуем усіх з гэтым святам!