Прадаўжаецца Тыдзень роднай мовы!
18.02.2026Прадаўжаецца Тыдзень роднай мовы! Для навучэнцаў школы-інтэрната арганізаваны шэраг цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў.
17 лютага - выстава "Пісьменнікі- юбіляры 2025/2026", на якой дзеці маглі азнаёміцца з біяграфічнымі звесткамі і творамі З.Бядулі, А.Макаёнка, К.Крапівы, І.Мележа, І.Шамякіна, Ул.Караткевіча і іншых.
Таксама вучні разгадвалі крыжаванкі "Думай актыўна, жыві пазітыўна", дзе трэба было прадэманстраваць веды не толькі са школьнай праграмы, але і звярнуцца да гістарычных фактаў побыту беларусаў.
18 лютага школу наведалі супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла #2 імя І.Шамякіна Парфененка Святлана Міхайлаўна і Шубадзёрава Алена Уладзіміраўна, якія для вучняў 6-8 класаў правялі інтэрактыўную гульню "Гэты цікавы беларускі!". Вучням, адказваючы на пытанні, трэба было прайсці станцыі "Эрудытная", "Беларуская анаграма ", "Літаратурная", "Перакладчыцкая " і іншыя. Фармат "праз гульню да ведаў" дазволіў навучэнцам праявіць зацікаўленасць і паглыбіць веды па мове і літаратуры.