Дзве мовы родныя мне змалку
06.04.2024Яшчэ адна сустрэча з родным словам адбылася ў МДСШІ 5 красавіка. "Дзве мовы родныя мне змалку" - пад гэтым дэвізам мы размаўлялі па-руску і па-беларуску аб гісторыі мовы, знаходзілі агульнае і вызначалі самабытнае, жартавалі, перакладалі, чыталі і слухалі вершы. Дзякуй усім удзельнікам імпрэзы.