Тыдзень беларускай мовы

26.02.2024

 

Вось і скончылася Свята Роднай мовы, якое доўжылася цэлы тыдзень. Штодня вучняў сустракала РОДНАЕ СЛОВА, якое гучала у вершах, у песнях, на незвычайным святочным кірмашы, з вуснаў гасцей. Маленькія ўдзельнікі святочных мерапрыемстваў слухалі беларускія казкі, адгадвалі загадкі, малявалі, удзельнічалі ў конкурсе перакладчыкаў. Шасцікласнікі даказалі, што ўжо ўмеюць работаць над аналізам лірычнага твора на ўроку беларускай літаратуры і , дарэчы, былі вельмі задаволены ўсмешкамі гасцей і добрымі адзнакамі. Старэйшыя вучні мелі магчымасць адчуць сябе юнымі паэтамі, а таксама прадэманстраваць свае веды па веданні творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы настаўнікі і вучні далучыліся да акцыі "Агульнарэспубліканская дыктоўка", а таксама даведаліся аб сакрэтах нараджэння дзіцячай кнігі непасрэдна ад аўтаркі - цудоўнай Жанны Міус.
Дзякуй табе, родная, любімая, непаўторная беларуская мова, за гэтае свята.

 

Instagram