Дэкада беларускай пісьменнасці
13.09.2023Скончылася Дэкада беларускай пісьменнасці. Чым яна запомніцца?
Вясёлымі і пазнавальнымі перапынкамі, знаёмствам з новымі кнігамі, магчымасцю адчуць сябе сапраўднымі пісьменнікамі. Лепш за ўсіх справіліся з метаграмамі вучні 4 класа, а з загадкамі - вучні 6 класа. Пяцікласнікам больш даспадобы прыйшліся інтэлектуальныя пытанні. Для вучняў 7-9 класаў конкурс 'Спроба пяра" аказаўся не з лёгкіх, але ж першыя зорачкі ўжо хутка заззяюць. На заканчэнне Дэкады падчас пазакласнага мерапрыемства вучні палічылі літары-прызы, што дало магчымасць самым актыўным паўдзельнічаць у флэшмобе па-беларуску.