Літаратурная сустрэча "Усё пачынаецца з маці..."
08.10.2026Напярэданні святкавання Дня Маці і Тыдня бацькоўскай любові 8 кастрычніка 2026 года ў школе для навучэнцаў 3-9 класаў адбылася літаратурная сустрэча "Усё пачынаецца з маці..." з пісьменніцай, аўтарам шматлікіх зборнікаў паэзіі і прозы, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Жаннай Віктараўнай Усцінавай (Міус).
Сустрэча стала незабыўнай падзеяй для школы. Дзеці даведаліся, як узнікаюць творы, нараджаюцца героі, адкуль прыходзіць натхненне для напісання кніг. Падчас сустрэчы гучалі вершы на роднай мове.
Па традыцыі Жанна Віктараўна падаравала школьнай бібліятэцы некалькі сваіх кніг.
Час праляцеў вельмі хутка! Мы вельмі ўдзячныя Жанне Віктараўне за цікавае падарожжа ў краіну Літаратуры!